Галоўная » НАВІНЫ » Адкрыццё адкрытай гарадской выставы-конкурсу дзіцячай творчасці "Сакавіцкія каты"

Адкрыццё адкрытай гарадской выставы-конкурсу дзіцячай творчасці "Сакавіцкія каты"

2 сакавіка 2026 года ў 15.00 адбылося адкрыццё адкрытай гарадской выставы-конкурсу дзіцячай творчасці "Сакавіцкія каты", якая традыцыйна праходзіць у сакавіку ў Культурна-гістарычным комплексе "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна". Сёлета выставе споўнілася 22 гады.

Свае работы прадставілі ўдзельнікі гурткоў і аб'яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі, навучэнцы сярэдніх школ, школ мастацтваў і гімназій г. Віцебска, а таксама дашкольныя ўстановы горада. Некалькі коцікаў прыехалі з г. Полацка.

Выстава "Сакавіцкія каты" радуе дзяцей і дарослых, для якіх кошка – гэта цэлы мурлычучы сусвет на мяккіх лапках.

Кажуць, хто хоча жыць доўга, мець здаровыя сэрца і нервы – трэба дома завесці кошку. А ў каго яе няма, не засмучайцеся – бо ў Вас ёсць магчымасць пабываць на выставе кацінага царства і падарыць сабе сустрэчу з цудоўнай дзіцячай творчасцю!

Выстава працягнецца да 5 красавіка 2026 года.